Шестой школьный день 02.09.2023

04.09.2023

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна  мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь з 1994 года ў першую нядзелю верасня з мэтай паказу адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстравання гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

З мэтай далучэння вучняў да багатай культурнай спадчыны вучні нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у літаратурным фаэтоне “Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова”. Вучні пашырылі свае веды па гісторыі кнігадрукавання, пазнаёміліся з дзейнасцю асоб, якія паўплывалі на развіццё кнігадруку. Дзеці чыталі вершы і выказванні аб мове, разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў конкурсах:  “Адгадай казкі”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пра каго кажуць”, “Пазнай твор па ўрыўку”, а таксама ў гульнях “Літара заблудзілася” і “Сказы-жартаўнікі”. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.