Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.

Да гэтага дня ва ўстанове адукацыі прайшла гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову?»

Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем “рабілі прыпынкі”, на якіх адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы, падбіралі сінонімы да слоў, перакладалі словы на беларускую мову, у словах шукалі новыя словы.

 Усім прысутным пажадалі: “Няхай у вас, шаноўныя сябры, часцей з’яўляецца жаданне думаць па-беларуску. Спазнавайце яе, вучыце і размаўляйце па-беларуску самі і разам з намі”.

Каб белы свет не здаўся вузкім,

Каб годна жыць паміж людзей,

Любіце мову беларуску,

Любіце з кожным днём мацней.

Яна – жыцця першааснова,

Яна стагоддзяў зорны дым.

Калі забудзем, згубім мову,

Што скажам праўнукам сваім?