21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2023
Галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур.

У Беларусі Дзень роднай мовы адзначаюць з 2009 года. Эксперты ЮНЭСКА прызналі беларускую мову адной з самых мілагучных у свеце. Па мелодыі гучання яна займае другое месца – пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што наша мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх…

У дзяржаўнай установе адукацыi "Нацкая сярэдняя школа iмя М.Д.Шастакова Крупскага раена" прайшла квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова". Падчас гульнi дзве каманды "Каласочкi" i "Званочкi" адгадвалi загадкi, перакладалi з рускай мовы на беларускую, працягвалi творы, адказвалi на пытаннi пра тлумачэнне беларускiх слоў, разгадвалi крыжаванкi, шыфроўкi, фразеалагiзмы па малюнках, па безмоўным тлумачэнням вучняў. Напрыканцы вучнi заглянулi ў таямнiчую cкрыню, у якой знаходзілiся сiмвалы Беларусi. Журы адзначыла, што самымi беларускамоўнымi была каманда "Каласочкi".