Мы ўсе ляцiм да зор...

09.12.2021
Сёння, 9 снежня, спаўняецца 130-гадоў з дня нараджэння славутага песняра беларускай зямлі – Максіма Багдановіча.

З гэтай нагоды для вучняў 5-11 класаў Нацкай сярэдняй школы была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "Мы ўсе ляцiм да зор... ».
Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай спадчынай Максіма Багдановіч. Чыталі яго вершы і слухалі песні, якiя напісаны на іх.
Максім Танк напісаў пра Багдановіча: «Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх і належыць Максім Багдановіч».
Паэт нараджаецца не аднойчы. Ён нараджаецца мiльёны pазоў, нанова i нанова ў новых пакаленнях сваix чытачоў. I кожнае пакаленне лiчыць яго сваёй прамянiстай Зоркай, святло якой незгасальнае.